Поздравление с новым годом на белорусском языке

Поздравление с новым годом на белорусском языке

З Новым вас добрым i радасным годам!
Хлеба i сонейка, мiру i згоды!
Моцнага ўсiм вам здароўя, сябры.
Мiрная зорка хай ярка гарыць.
Збудуцца ўсе вашы мары, жаданнi.
Светлым i радасным стрэне вас ранне!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

З Новым годам! З новым шчасцем!
Я вiншую вас, сябры!
Будзе весела на свяце
Ўсiм: от дарослых да дзетвары.
Будзе Дзед Мароз з Снягуркай
Падарункi раздаваць.
Будзем мы ўсiм карагодам
Весялiцца, танцаваць.
Новы год усiм нясе
Шчасце i здароўе.
I усе мы пакрысе
Мiр дабром напоўнiм!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Міра, шчасця ў вашу хату,
Каб былi усе багаты.
Каб калядачка вiтала,
А куцця каб смакавала.
Булкi каб былi румяны,
Ну, а вы — не вельмi п’яны!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго ждайце!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Вiтанне вам наша i нiзкi паклон,
І гэтай цудоўнай парою
Вам казачных сноў мы жадаем i дзён,
Спакою ў душы i настрою.
Здароўя i шчасця каб Вам пра запас,
На ведаць пра сум i нягоды.
Вiтаем са святам шчыра мы Вас,
З Хрыстовым Раством, з Новым годам!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары.
Трывогi пакiнуць, развеюцца хмары,
Няхай толькi добрае ўсiм вам спрыяе,
Зямля зноў аддзяцыць спаўна ураджаем.
Калядная зорка шлях ўказвае шчыра,
Соннца i шчасця, здароўя i мiру!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Весялiмся мы сягоння
Вакол елкi навагодняй.
Праз мяцель i снег глыбокi
У госцi к нам прыйшла здалёку.
Цацкi, зорачкi, сняжынкi
Упрыгожваюць галiнкi.
Дзед Марз не за гарамi —
Новы год сустрэне з намi.
I сябрам мы пажадаем
Мiру i дабра без краю.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Яшчэ паляцiм мы на лыжах з гары
I снег яшчэ будзе i лёгкi марозiк.
Са святам, калегi, са святам, сябры,
Раство з Новым годам ужа на парозе!
Усе няхай будуць шчаслiвымi днi,
Удачы, настою, дабра, цеплынi!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Шаноўныя сябры, сяброўкi,
Працоўнiкоў нястомных раць,
У гэтых сцiплых замалёўках
Хачу вам шчыра падажаць,
Каб былi вы ўсе здаровы,
Каб людзi паважалi вас.
Каб важкiм было ваша слова,
Каб быў шчаслiвым новы час.
Каб на стале стаяла чарка,
А побач з вамi — добры люд.
I каб да чаркi была скварка,
Каб здзейснiўся кахання цуд.
I каб на дачы ў новым годзе
Быў небывалы ураджай.
I каб пра вас нiхто ў народзе
Не мог сказаць: «А ён гультай!».
Каб працай славалiсь стараннай
Каб госць быў у хату ўвахож,
I як бальзым на вашы раны
Пралiўся б долларавы дождж.
Каб змоўклi выбухi ў свеце.
Каб мiр настаў як мае быць.
I ўнукi вашыя i дзецi
Змаглi б спакойна, добра жыць.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Зычым у наступным годзе
Поспехаў у начынаннях.
Плённай працы, душэўнай раўнавагi
I новых яркiх уражанняу.
Каб была хата
Пiрагамi да смехам багата.
Каб на шляху жыццёвым
Цокалi шчаця падковы.
I будзьце здоровыя,
Як дубы стогадовыя!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Пад кiпень бакалаў, пад ёлкай каляднай
Згадайце ж вы шчыра i нашы жаданнi:
Каб добра жылося вам, светла спявалася,
Каб справа любая як след удавалася.
Каб солнца ўдачы ўсiм вам свяцiла,
Цяпла i пяшчоты на ўсiх каб хапiла.
Дык будзьце здаровы, жывiце багата,
Хай шчасце прыходзiць у кожную хату!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Прывiтанне, сябрукi!
Добры дзень, сяброўкi!
Сёння — свята. Не з рукi
Грозна хмурыць броўкi!
Паглядзiце: Новы год,
Панапхаўшы клункi,
Сустракае ля варот,
Дорыць падарункi.
Сёння ён — шаноўны госць
I доўгачаканы.
У яго ў мяшэчку ёсць
Смех — для несмяянаў.
Песнi — тым, хто не пяе,
Казкi — для занудаў
I… чаго вам не стае —
Танцы, гульнi, цуды.
А для тых, каму нi ў чым
Не хапае ладу
Ён падкiдвае мячы,
I з мячамi — радасць.
Ды каб вам падчас гульнi
На зямлю не ўпасцi
Дорыць сонца прамянi
Снег i мора шчасця.
I здароўя i дабра
I святла, i згоды…
i любвi.
Але ж пара крыкнуць: «З Новым годам!»

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Ад нашай елкi
Да вашай хаты
Няхай iмчыць
Кавалак свята!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Ад ёлак навагоднiх пах смалы,
З гадзiннiкаў хвiлiны ўнiз сцякаюць.
Чакаюць навагоднiя сталы,
I келiхi крыштальныя чакаюць…
Iм засталося ўжо няшмат чакаць,
I хутка ў iх шампанскае пальецца,
Каб Новы год з сябрамi сустракаць…
Гадзiннiк б’е…
Ну, вось i ўсё здаецца!
I год стары, нiбыта гаспадар,
Сваю сядзiбу спешна вызваляе.
Апошнi лiст губляе каляндар,
I коркамi шампанскае страляе!
Гадзiннiк б’е…
Ёе б’е за разам раз!
I ў гэта пераходнае iмгненне
Жадаю, каб ўсё збылося ў вас:
Усе надзеi, мары i памкненнi!
I каб здароўе вам не падвяло,
I каб у вам было ўсяго навалам!
Вось толькi гора каб паменш было…
I каб у кожнай справе шанцавала!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам — Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота —
Калі любоў — не страсці вір —
Дух акрыляе у турботах!
Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!
Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды —
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Хай прыйдзе хлеб духмяны ў хату,
А з ім — жаданы пах віна,
Хай будзе Новы год багаты
Тым, што чакалі вы здаўна!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Замятае сцяжынкі мяцеліца,
І зіма белай стужкаю сцелецца,
Свае ўзоры губляе мароз.
У кожнай нітачцы тонкай сняжынкі,
У кожным дотыку лёгкай пушынкі
Новы год сваю ўсмешку прынёс.
Няхай сэрца ў пяшчоту адзенецца,
А ў жыцці ўсё да лепшага зменіцца,
Песня шчасця ў душы загучыць.
Маладосць у вачах заструменіцца,
Вера ў светлае ярка засвеціцца,
Зможа радасць у сэрцы разліць.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Ідзе за годам год імгненна,
І дзень за днём, за ноччу — ноч,
Яны так проста, непасрэдна
Сплываюць разам з нашых воч.
Не паспяваем азірнуцца:
Магчыма, шчасце абышло?
Не здолелі ў свой час прачнуцца
— І кожны дзень нібы назло.
Прыходзіць Новы год.
І шчасце
Не праваронь, не прапусці.
Своечасова будзь у хаце,
Сяброў у госці запрасі.
А трэба некаму спагада,
Дык з дапамогай паспяшы.
І не ўхваляй пагарду, здраду
Ці чэрствасць нечае душы.
Дабро акупіцца.
Няпраўда,
Што над усім пануе злосць.
Шчаслівым станеш неадкладна,
Калі яшчэ надзея ёсць.
Хай збудуцца жаданні, планы,
Расквеціцца ва ўсмешцы твар.
І гэты год доўгачаканы
Мы будзем піць, як той нектар.
Каб толькі мір, пагода ў хаце,
І міма — злосныя вятры.
Дык з Новым годам, з новым шчасцем!
Віншую вас, мае сябры!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Новы год iдзе да нас –
Дружна сустракаем!
Шчасця, радасцi, здароўя
Шчыра ўсім жадаем!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Заўжды хай будзе ўраджайнай ніва,
Хай спорыцца ўсё і ўдаецца,
Жыццё заможным стане і шчаслівым,
А кепскае ў мінулым застанецца.
Здароўе каб было і ў вас, і ў родных,
А кожны дзень — на радасць ураджайным.
Такія пажаданні навагоднія
Сваім працаўнікам мы дасылаем.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

З Новым годам вас вітаем,
Шчасця, радасці жадаем!
Каб у вашай хаце
Было заўсёды, што даці!
Каб былі міскі, лыжкі памыты
I вашыя дзеткі сыты!
Каб мірна, весела жылося,
Каб хацелася і маглося!
Каб пілося-елася
I яшче хацелася!
Будзьце здаровы,
Як рыжык баровы!
Майця торбу грошай,
Жывіця ў раскошы!
Збожжа поўнае клецце,
Адвагу ў свеце!
Усяго даволі,
А бяды – ніколі!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

З Новым годам віншуем мы вас
У гэты светлы снежаньскі час!
Шчасця, сонца, кахання, дабра
У кожную хату зычым сябрам!
Год мінулы ідзе за парог,
Абыйшоўшы з намі сотні дарог.
Будзем разам па ім сумаваць,
Але Новы пара сустракаць!
З Новым годам! Здароўя, цяпла!
Усім дабрабыту, усмешак святла!
Шчасця, сонца, кахання, дабра
У кожную хату зычым сябрам!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Усміхніся і не сумуй
Свята ў сэрцы ты адчыні.
З навагоднім віншаваннем
Пажадання прымi!
Хай па-новаму ўсё будзе.
Ў надыходзячым гаду,
Паласа удач наступіць,
Радасцю сагрэе лёс!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Жадаю поспехаў, удачы, кахання.
Мары каб заўсёды выконваліся твае!
Хай у кожны дзень Новага года
Настрой будзе супер і надвор’е!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Стары год забярэ ўсе смутку,
Новы шчасце з сабой прынясе.
Усім любові і дастатку жадаю,
А астатняе само да вас прыйдзе!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Ледзь сняжок прыцерушыў
Зямлю лёгкім покрывам.
Новы год прыйсці вырашыў
Шчасце таксама новым стала.
Хай спраўджваюцца мары.
У яркі навагодні вечар.
Будзем побач я і ты,
Будзе свята, будуць свечкі.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

У Новы год хай радасць льецца,
Вiно iгрыстае хай п’ецца,
Усмешкi твар не пакiдаюць,
Здзяйсняцца мары пачынаюць!

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Няхай Новы год вам прынясе
Шмат задумаў і ідэй,
І ўзрастае хай даход,
Ідзе кар’ера ўверх хутчэй.
Хай настрой будзе цудоўным,
Здароўе — дужым на гады.
Усё, што калісьці было цяжкім,
Лёгка даецца вам заўжды.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Скажам голасна: «Не паразам!»
Мы будзем смелымі, будзем разам
У Новым годзе і ўсіх астатніх
Спрыяння Божага ў вашу хату,
Карысных спраў і дабра багата.

Поздравление с новым годом на белорусском языке

Новы год — гэта самае новае:
Новая песня і поле жытнёвае,
Новы ўраджай, буйны колас багаты.
Шчасця і сонца — у вашыя хаты!

Поздравления с новым годом мужу от жены найдете туточки.

Рейтинг
( 7 оценок, среднее 4.57 из 5 )
Понравилась статья? Поделиться с друзьями: